Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці супраць неплацельшчыкаў выкарыстае сацыяльныя сеткі

18 февраля 2013
Паведамленні ад госця з нікам Феміда сёлета атрымалі ўжо некалькі соцень даўжнікоў. У асноўным, гэта індывідуальныя прадпрымальнікі, якія не заплацілі штрафы або іншыя плацяжы ў бюджэт, спагнаныя па судовых пастановах. Сёння ў вытворчасці Гаспадарчага суда Віцебскай вобласці некалькі тысяч такіх спраў, цана пытання - дзясяткі мільярдаў рублёў. Як правіла, з неплацельшчыкаў няма чаго ўзяць. На паперы яны не маюць ні месца працы, ні маёмасці, ні сродкаў да існавання. Але калі пры гэтым у сацыяльных сетках яны выкладаюць фатаграфіі, зробленыя на фешэнэбельных марскіх курортах, судовыя выканаўцы маюць права сумнявацца ў іх неплацежаздольнасці. І тады ў сацыяльнай сетцы на старонцы даўжніка з'яўляецца публічнае паведамленне аб рашэнні суда якое ўступіла ў сілу. Гэта бачаць, чытаюць і абмяркоўваюць усе яго сябры. Крыўдна, вядома, але затое дзейсна. 
Пакуль на такі эксперымент вырашыліся толькі на Віцебшчыне, але мяркуючы па эфекце, хутка лавіць даўжнікоў у сетцы сусветнай павуціны пачнуць і ў іншых рэгіёнах.