Добры імунітэт непадуладны грыпу

28 января 2016

Каб у зменлівае надвор'е, якое ўсталявалася апошнія дні, не захварэць, варта надаць увагу прафілактыцы вострых рэспіраторных захворванняў і грыпу. У дзіцячых садках і школах Мінскай вобласці ў звычайны рэжым дня ўключаны абавязковыя прагулкі на свежым паветры, фізкультхвіліны, а ў меню - больш вітамінаў. Дарэчы, народныя сродкі, фітазборы таксама карысныя і для дарослых. Падрабязна - у матэрыяле Наталлі Кузьміцкай.

Каб пазбегнуць кантактаў хворых пацыентаў з тымі, хто прыйшоў на планавы агляд альбо закрыць бальнічны, штогод аддзяленне прафілактыкі Стаўбцоўскай раённай паліклінікі ператвараецца ў прыёмны пакой для людзей з прастуднымі захворваннямі, сімптомамі грыпу і іншых сезонных інфекцый.

Штодня у паліклініцы прымаюць каля 25 пацыентаў з першаснымі сімптомамі вірусных інфекцый.

Між тым паліклініка, раённыя ФАП і ўчастковыя бальніцы пры неабходнасці гатовыя прымаць пацыентаў нават у выхадныя. Працуюць і выязныя брыгады.

Дзеля папярэджання сезонных захворванняў у перадэпідэміялагічны перыяд актыўна праводзяцца прафілактычныя акцыі. Так, напрыклад, заняткі ў дзіцячых садках і цэнтрах сёння прысвечаны ахове здароўя. Малышы ўжо добра ведаюць, што трэба рабіць, каб не захварэць.

Фітатэрапія, вітамінныя напоі і праветрыванне - народныя сродкі як найлепшая перасцярога. У гэтым пераканана і выхавацельніца Святлана Мяжынская.

Здаровы спосаб жыцця, фізкультура, прагулкі на свежым паветры. Добры імунітэт непадуладны грыпу. У вобласці сітуацыя з распаўсюджваннем віруса пад кантролем медыкаў.