Хірургічны корпус Віцебскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі вярнуўся да профільнай працы

3 марта 2021
Падарожнікаў без COVID аб'яднаюць у адным дадатку, які будзе даступны і беларусам. Наша краіна далучылася да праекта Еўразійскага эканамічнага саюза, сутнасць якога - пазбегнуць папяровай цяганіны пры перасячэнні межаў дзяржаў - членаў ЕАЭС. Вынікі тэсціравання на COVID будуць захоўвацца ў адзінай сістэме. Яна таксама дазваляе хутка знайсці пералік лабараторый, дзе можна здаць тэст на каранавірус.

Тым часам бальніцы па ўсёй краіне вяртаюцца да звыклага рытму працы. Хірургічны корпус Віцебскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі выйшаў з інфекцыйнага профілю, і зараз тут аказваюць экстранную хірургічную і траўматалагічную дапамогу. Правядзенне высокатэхналагічных планавых аперацый аднавілі ўрачы Віцебскай абласной бальніцы. Расказвае Марына Раманоўская (відэа).