Х. Клюге: Прысутнасць Беларусі ў выканкаме СААЗ пойдзе на карысць працы арганізацыі

15 октября 2021
Прысутнасць Беларусі ў выканкаме СААЗ пойдзе на карысць працы арганізацыі. Аб гэтым сёння заявіў кіраўнік рэгіянальнага бюро Ханс Клюге.

Яго візіт у нашу краіну працягваецца, сёння ў плане - сустрэча з парламентарыямі. Гаварылі пра палітызацыю пытання паходжання каранавіруса: такі падыход, які прымяняюць некаторыя краіны, недапушчальны. Таксама адзначылі, што Беларусь гатова дзяліцца сваім вопытам барацьбы з COVID-19. Нягледзячы на тое, што з вірусам спраўляемся без лакдаўнаў, на першым плане - клопат пра сваё здароўе: захаванне масачнага рэжыму абавязковае! 

Толькі праз міжнароднае супрацоўніцтва, накіраванае на абмен інфармацыяй і перадавым вопытам, забеспячэнне ўсеагульнага доступу да вакцыны можна перамагчы пандэмію.