КДК праверыць якасць хлеба і ўмовы яго рэалізацыі - кантралёры чакаюць паведамленняў на гарачую лінію

24 октября 2023

Павышаем якасць прадукцыі. Камітэт дзяржаўнага кантролю праводзіць гарачую лінію на тэму якасці хлеба, а таксама ўмоў яго рэалізацыі. Кантралёры чакаюць паведамленняў аб прэтэнзіях у адрас прадпрыемстваў гандлю пры рэалізацыі хлеба, а таксама сігналы аб праблемах, звязаных з забеспячэннем населеных пунктаў хлебабулачнымі вырабамі. У тым ліку можна выказаць прапановы па павышэнні якасці прадукцыі. Інфармацыя будзе прымацца на кароткі нумар "191" з 24 па 26 кастрычніка. Паведамленне можна адправіць і ў чат-бот тэлеграм-канала Камітэта дзяржкантролю.