Прэзідэнт Беларусі правёў сустрэчу з расійскай алімпійскай чэмпіёнкай Алінай Кабаевай

6 марта 2018

У Палацы Незалежнасці Прэзідэнт правёў сустрэчу з расійскай алімпійскай чэмпіёнкай па мастацкай гімнастыцы. Аліна Кабаева спецыяльна прыехала ў Мінск на ўрачыстае адкрыццё комплексу. Аляксандр Лукашэнка і 9-разовая чэмпіёнка планеты падчас паўтарагадзіннай размовы падрабязна абмеркавалі апошнія падзеі ў спорце з акцэнтам на мастацкую гімнастыку. Для госці таксама правялі кароткую экскурсію па Палацы Незалежнасці.

Падрабязна пра тое, у чым унікальнасць і непаўторнасць новага комплексу для будучых чэмпіёнаў, а таксама эмоцыі беларускіх грацый пасля цырымоніі адкрыцця Палаца гімнастыкі ў Мінску - у вялікім рэпартажы "Панарамы".