Капсулу часу заклалі ў БНТУ да 100-гадовага юбілею

9 декабря 2020

Капсулу часу сёння заклалі ў БНТУ да 100-гадовага юбілею, які ўніверсітэт адзначыць заўтра. Лісты-пасланні будучым студэнтам і выкладчыкам ад выпускнікоў і тых, хто вучыць і вучыцца сёння, з-за эпідэміі прыходзілі ў тым ліку на электронную пошту і ўжо ў друкаваным варыянце апускаліся ў капсулу. Плануецца, што яна будзе адкрыта праз 50 гадоў. Знакавае месца пазначылі скульптурнай кампазіцыяй "Крышталь ведаў".

У БНТУ працуюць 16 факультэтаў і адкрыты 140 спецыяльнасцей. Навучаецца каля 17 з паловай тысяч студэнтаў. З іх паўтары тысячы прыехалі з-за мяжы.