На заводзе "Аўтагідраўзмацняльнік" перарваная схема неабгрунтаванага пасрэдніцтва пры закупах

14 октября 2019
А гэта прыклады, калі выйсці на запаветныя паказчыкі  спрабуюць зусім не добрасумленным шляхам. Факты неабгрунтаванага пасрэдніцтва выявілі супрацоўнікі дзяржкантролю. Аб неабходнасці выкараніць гэтую праблему  не раз гаварыў Прэзідэнт,  даючы даручэнні кантралёрам. Ужо ў сераду ведамства сумесна з Генпракуратурай правядзе калегію,  абяцаюць прынцыповую размову. 

Аб пэўных фактах і сітуацыях на прадпрыемствах пасля праверкі - раскажа Анастасія Бенедзісюк. 

Гэтая гісторыя пачалася тры  гады назад са злачыннай змовы пяці супрацоўнікаў барысаўскага завода "Аўтагідраўзмацняльнік"  і дырэктара мінскай пасрэдніцкай кампаніі. З апошнім заключаўся загадзя лжывы дагавор  на пастаўкі калібраванага металапракату. У выніку складскія запасы папаўняць ніхто і не збіраўся. 

Сутнасць схемы  ў тым, што перш завадчане (ад кладаўшчыка да начальнікаў асобных цэхаў) "эканомілі" метал, а пасля самі вытворчыя астаткі праводзілі як атрыманыя ад камерсанта. Грошы дзяліліся паміж усімі ўдзельнікамі злачыннай групы. На момант заканчэння  крымінальнай справы гаворка ішла аб 86-ці тысячах беларускіх рублёў. 

Аляксандр Пятакоў,  начальнік Барысаўскага міжраённага аддзела ўпраўлення  дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Беларусі па Мінскай вобласці і г. Мінску: "У выніку  дзеянняў і праведзеных праверачных мерапрыемстваў Барысаўскім аддзелам СК узбуджана парадку 12 крымінальных спраў па частцы 2, 3 і 4 артыкулаў 210 КК РБ. Усе актыўныя ўдзельнікі гэтых  злачынных падзей у цяперашні час з'яўляюцца абвінавачванымі па крымінальнай справе. Двое з іх ужо асуджаныя. Прыгавораныя да 5 і 6 гадоў пазбаўлення волі. Астатнія  ўдзельнікі фактычна ў трохразовым памеры (гэта парадку 260 тысяч рублёў) пакрылі шкоду прадпрыемству і чакаюць рашэння камісіі аб памілаванні. Падалі адпаведнае хадайніцтва". 

Летась на прадпрыемстве змянілася кіраўніцтва, служба бяспекі.  Менавіта яны западозрылі няскладнае і звярнуліся ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК. А пасля… пачалі  ўхіленне прычын, якія спрыяюць злачынству. На заводзе перагледзелі нормы выдатку матэрыялу для вырабу дэталяў (іх, дарэчы, знізілі), і выключылі ўсіх пасрэднікаў - зараз закупляюць толькі напрамую, у вытворцы. 

Яўген Каласоўскі,  начальнік упраўлення  па пытаннях карпаратыўнай бяспекі барысаўскага завода "Аўтагідраўзмацняльнік": "Унесены змены ў лакальныя нарматыўныя дакументы, у частцы выключэння прыняцця да ўліку транспартных накладных без штампа "ўвезена" аховы. Аддзел бяспекі аховы ў сваю чаргу ажыццяўляе 100-працэнтны кантроль увозу і вывазу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў тэрыторыі завода. Цэнтральная завадская лабараторыя на сённяшні момант цалкам ажыццяўляе  кантроль  металапракату, які прыйшоў на завод,  па асноўных патрабаваных параметрах". 

Акрамя таго, створана асобная камісія, якая штомесяц здымае астаткі металу. 

Факты неабгрунтаванага пасрэдніцтва выявіў дзяржкантроль 


…Выключыўшы лішняе звяно, атрымалася сэканоміць 9 % ад кошту прадукцыі. Пры гэтым чыстых закупаў менш не стала. Нядаўна завод атрымаў заказ ад расійскага аўтагіганта: ён павялічыў аб'ёмы больш чым у два разы. А яшчэ тут закупілі новае сучаснае абсталяванне. 

Не адну адзінку дарожнай тэхнікі магла б набыць і будаўнічая кампанія ў Магілёве - заўважаюць кантралёры – калі б выключыла яна пасярэдніка пры закупе металаканструкцый для рэканструкцыі моста цераз  Днепр. З трэцяй асобай будаўнічая арганізацыя заключыла дагавор  на пастаўку 1300 тон металаканструкцый. Размова  аб суме  5 мільёнаў рублёў, пятая частка сышла камусьці ў кішэню. 

Максім Аляшкевіч, начальнік упраўлення  Камітэта дзяржкантролю Беларусі: "І што ў дадзенай сітуацыі яшчэ характэрна, што пасрэднік, атрымліваючы такі  значны ганарар, не нёс практычна ніякіх фінансавых або іншых рызык. Так, металаканструкцыі пастаўляліся на ўмовах перадаплаты.  Па-другое, металаканструкцыі са склада вытворцы напрамую  дастаўляліся на аб'ект будаўніцтва моста". 

Атрымліваецца, што пасрэднік наогул не прымаў удзелу ў працэсе.  Грошы на вецер?! і строга з дзяржбюджэту! - недапушчальна. Ужо ў сераду на калегіі Дзяржкантролю абяцаюць жорсткую размову. Праверкі працягнуцца.