Калінкавіцкі раён у рубрыцы "Месца для жыцця"

11 апреля 2021
Шматлікія населеныя пункты, якія знаходзяцца на перыферыі, не саступаюць па інфраструктуры і створаным умовам для жыцця буйным гарадам. І ў краіне над гэтым працуюць штодня.

Павышаюць узровень медыцынскага абслугоўвання, ствараюць умовы для паўнавартаснага і разнастайнага адпачынку. Што асабліва важна – адкрываюцца  новыя прадпрыемствы, а разам з імі і рабочыя месцы, будуецца жыллё. Сёння ў нашай традыцыйнай рубрыцы "Месца для жыцця" распавядзём, як і чым жыве Калінкавіцкі раён. 

Самай вядомай яго славутасцю стала вёска Юравічы, дзе ў свой час адкрылі найстаражытную ў Беларусі стаянку першабытнага чалавека. 25 тысяч гадоў назад на гэтым месцы крэменем і каменем здабывалі агонь. Сёння  актыўна замяняюць газ на электрычнасць, што дапамагае сэканоміць немалыя грошы як для раёна, так і для людзей. 

Застаецца толькі дадаць: АЭС вам у дапамогу. Ксенія Лебедзева аб перспектывах і сучаснасці раёна на паўднёвым усходзе Беларусі.