Якой была і чым жыла Хатынь да моманту жорсткай расправы

20 июня 2021

Усяго ж нацысты правялі звыш 140 карных аперацый. Толькі ўдумайцеся, разбураны і разрабаваны 209 з 270 гарадоў. Сцёрлі з твару зямлі пяць з паловай тысяч вёсак. Сумна вядомым сімвалам жорсткай расправы стала спаленая разам з людзьмі Хатынь.

Калі б склалася ўсё інакш, гэтым летам жыхары вёскі маглі б адзначыць яе 470-годдзе. Але сёння гэта юбілей са слязьмі на вачах, калі ўспамінаюць кожнага загінуўшага ў цяжкіх пакутах. І хоць гісторыя тых падзей, ды і ўсёй вёскі, здавалася б, вывучана да дробязяў, у яе лёсе па-ранейшаму шмат белых плям. 

Іх яшчэ трэба будзе раскрыць гісторыкам, архівістам, археолагам. Працягваецца пошук перадгісторыі вёскі. Якой была і чым жыла Хатынь да моманту жорсткай расправы - у рэпартажы Іны Пілевіч (відэа).