Як школьніку вызначыцца з будучай прафесіяй? Лайфхакі ад беларускай сістэмы адукацыі

4 декабря 2022

Сучасная вытворчасць патрабуе высокай падрыхтоўкі кадраў, таму важна, каб на рабочыя месцы прыходзілі матываваныя маладыя спецыялісты. І тут актуальныя самыя розныя формы прафарыентацыі, якія прапануюць каледжы.

Майстар-класы, дні адчыненых дзвярэй, школьныя ўрокі працоўнага навучання. Варыянтаў вызначыцца з будучай прафесіяй нямала. Для тых, хто адразу скіраваны на вышэйшую адукацыю, ёсць магчымасць атрымаць студэнцкі білет без іспытаў, выйграўшы ўніверсітэцкую алімпіяду. 

Праект, праўда, пакуль пілотны і рэалізуецца ў рэгіёнах, але такія прэтэндэнты ўжо ёсць. Як ёсць і госці з-за мяжы, хто прыехаў канкрэтна па якасць беларускай вышэйшай школы. Падрабязнасці ў Святланы Чарновай (відэа).