Як павіншавалі лепшых вадзіцеляў Мінска

28 октября 2022

Сталічныя аўтапаркі працягваюць абнаўляць грамадскі транспарт з акцэнтам на тралейбусы і электробусы. Пры гэтым павялічваецца ўзровень камфорту перавозак пасажыраў, а таксама ўдасканальваецца інфраструктура. У планах горада і новыя пуцеправоды. Адзін з найбуйнейшых у перспектыве злучыць вуліцу Ціміразева з мікрараёнам Масюкоўшчына. 

Цырымонія ўзнагароджання да Дня аўтамабіліста і дарожніка 

Пра гэта сёння паведамілі ў Мінсктрансе. Напярэдадні Дня аўтамабіліста і дарожніка гэта сталічнае прадпрыемства, дзе працуюць больш за дзесяць тысяч чалавек, павіншавала адміністрацыя горада. Дыпломы і падзякі ад Мінгарвыканкама атрымалі як вадзіцелі, так і іншыя супрацоўнікі. Адным з падарункаў стаў і канцэрт. Сёння Мінсктранс - гэта і дзве з паловай тысячы аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў. Развіваюць тут і міжнародныя пасажырскія перавозкі. 

Сам жа Дзень аўтамабіліста і дарожніка ў Беларусі сёлета адзначаць ў нядзелю, 30 кастрычніка. Паводле статыстыкі, толькі ў сталіцы зарэгістравана амаль 750 тысяч адзінак аўтатранспарту. З якіх больш за 90 % - легкавыя машыны.