Як выкарыстоўваць лекавы ўраджай у медыцыне, ведаюць у Мядзельскім аптэкарскім садзе

8 июля 2022

Валяр'ян, рамонак, ісоп, календула, крываўнік, чабор і лаванда. Самы час красавання лекавых траў і кветак. Як вырошчваюцца і збіраюцца, у якіх умовах сушацца і захоўваюцца карысныя расліны, якія потым выкарыстоўваюцца ў медыцыне і гаючых духмяных напоях па старадаўніх і сучасных рэцэптах? Фармацэўты Мінскай вобласці правялі семінар у Мядзельскім аптэкарскім садзе, дзе на сельскагаспадарчых плошчах больш за тры сотні гектараў спецыялісты вырошчваюць лекавы ўраджай. 

Мядзельскі аптэкарскі сад, што знаходзіцца на скрыжаванні трох азёр, на наступным тыдні адзначае восем гадоў заснавання. Паркавая зона з водарнымі клумбамі, зялёнымі лабірынтамі размясцілася на тэрыторыі больш за паўтара гектара. А экзатычныя і мясцовыя расліны налічваюць больш за 250 відаў.