Як ідзе падрыхтоўка да пасадкі экіпажа карабля "Саюз МС-24"

4 апреля 2024

Гістарычная падзея для суверэннай Беларусі - за палётам і місіяй першай беларускі-касманаўткі назірае літаральна ўся краіна. І вось ужо экіпаж карабля "Саюз МС-24" па медыцынскім і псіхалагічным стане гатовы да пасадкі. Нашу Марыну Васілеўскую, камандзіра экіпажа, касманаўта Раскосмаса Алега Навіцкага і астранаўта НАСА ў казахстанскім стэпе рыхтуюцца сустракаць 6 красавіка. У Карагандзе сёння прайшоў рабочы брыфінг. Падрабязнасці  ў Анастасіі Бенедзісюк (відэа).