Як дрон сярод яснага неба - на палігоне Абуз-Лясноўскі прадэманстравалі найноўшыя беспілотнікі Беларусі

23 октября 2022

Апошняе з беларускіх ваенных распрацовак. Новае ўзбраенне на паражэнне, і тут жа машыны, якія могуць гэтаму процідзейнічаць. У пятніцу на Абуз-Лясноўскім палігоне Прэзідэнту паказалі ўсе мадэлі, якія трапляюць у катэгорыю "ўжо заўтра можна браць на ўзбраенне".

Зразумела, што не ўсе яны зараз знаходзяцца ў серыйнай вытворчасці. Некаторыя могуць дапрацоўвацца па запыце арміі. Але ў цэлым паказалі 40 розных мадэляў, актуальных зараз, у цяперашніх умовах вядзення вайны і абароны меж. Гэта не пра тое, што Беларусь жадае на кагосьці нападаць, гэта пра тое, што Беларусь рэальна гатова сябе абараняць. І не толькі на ўзроўні дыпламатыі, дзе сёння дамовіліся, а заўтра іншыя людзі адной ракетай гэтыя дамоўленасці знішчылі.

Падрабязнасці ў Кацярыны Круталевіч (відэа).