Як будзе змяняцца наша ахова здароўя ў найбліжэйшыя 5 гадоў

4 февраля 2021
Найбліжэйшыя 5 гадоў у Беларусі пройдуць  пад знакам павышэння якасці жыцця і дабрабыту беларусаў. У Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця, якую трэба будзе абмеркаваць дэлегатам Усебеларускага народнага сходу,   асаблівая ўвага нададзена сістэме аховы здароўя, а менавіта здароўю насельніцтва, даступнасці медыцынскай дапамогі. 

Для максімальнага ахопу медыцынскімі паслугамі плануецца стварыць 12 міжрэгіянальных цэнтраў аказання спецыялізаванай меддапамогі.  У краіне ўзвядуць 8 паліклінік і  11 абласных клінічных бальніц. 

Забяспечанасць урачамі-практыкамі павялічыцца з 46 да 49 на 10 тысяч чалавек насельніцтва. Экспарт медпаслуг павялічыцца не менш як у 1,5 раза. 

А галоўным вынікам гэтых мер стане павышэнне чаканай працягласці жыцця беларусаў да 76 з паловай гадоў. 

Падрабязна пра тое, як будзе змяняцца наша ахова здароўя ў найбліжэйшыя 5 гадоў, распавядзе Кацярына Ціхамірава.

Дакументаабарот у 39-й паліклініцы Мінска зведзены да мінімуму. Тут няма чэргаў за талонамі і медыцынскімі картамі, усё ў электронным выглядзе. Пры першым наведванні дастаткова зарэгістравацца і атрымаць асабістую пластыкавую карту, далей  працуюць лічбавыя тэхналогіі. У асабістым кабінеце - вынікі аналізаў, гісторыя хвароб і пройдзеная дыягностыка.

Лічбавізацыя, дарэчы, аблегчыла працу і ўрачам. Калі раней гісторыі хвароб знаходзіліся ў картках пацыентаў, зараз  усё  ў планшэце, які медыкі бяруць на выклік. Пілотны праект "Клапатлівая паліклініка" быў апрабаваны на сталічнай паліклініцы № 39, далей яго будуць развіваць і на іншых медустановах. Дарэчы, сваю эфектыўнасць праект паказаў ва ўмовах COVID, калі пацыентам з хранічнымі захворваннямі, каб атрымаць рэцэпт на лекі, не прыходзіцца ехаць у паліклініку. 

Урачы паліклінікі палічылі, што пацыент толькі ў рэгістратуры эканоміць ад 20 да 30 хвілін. Паскараецца і працэс працы з дакументамі саміх медыкаў, а час працы з хворымі насупраць павялічваецца. 

Працягнецца і праца па будаўніцтве і рэканструкцыі аб'ектаў першапачатковай медыцынскай дапамогі.

У найбліжэйшыя 5 гадоў у краіне плануюць адкрыць 8 новых паліклінік, 11 бальніц і 12 міжрэгіянальных цэнтраў. А пакуль працягваецца даабсталяванне ўжо наяўных медустаноў. На тэрыторыі 5-й бальніцы Мінска поўным ходам ідзе будаўніцтва новага корпуса. Тут на плошчы 2,5 тысячы квадратных метраў  будзе прыёмнае аддзяленне - першапачатковая дыягностыка і экстранная аперацыйная дапамога.

Новы корпус плануюць здаць у эксплуатацыю да канца года. Зараз тут ва ўсю вядуцца апрацоўчыя работы. Корпус аснасцяць самым сучасным абсталяваннем.

У будучую пяцігодку ў Беларусі плануюць цалкам завяршыць мадэрнізацыю сістэмы аховы здароўя. Медыцына павінна стаць больш даступнай, а якасць паслуг у рэгіёнах максімальна набліжана да сталічнай. 

Сярод прыярытэтаў на пяцігодку таксама меры па ўмацаванні рэпрадуктыўнага здароўя, фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця і здароўязберажэння для грамадзян. Галоўным вынікам мер стане павышэнне працягласці жыцця беларусаў да 76 з паловай гадоў.