Якасць пітной вады павінны палепшыць да 2025 года

18 марта 2019

Яшчэ адна вострая тэма - якасць пітной вады. Яе павінны палепшыць па ўсёй краіне  да 2025 года. Гэта рэальна пры пісьменнай замене сетак і ачыстцы. Такую задачу паставіў Прэзідэнт на рэспубліканскім семінары, дзе гаварылі пра ўдасканаленне і развіццё сістэмы ЖКГ. Ужо сёлета  ў Беларусі пабудуюць больш за 250  станцый абезжалезвання. Напрыклад, пітная вада ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах сталіцы  хутка пазбавіцца ад паху хлоркі. Маштабная рэканструкцыя закране і Мінскую  ачышчальную станцыю. У няпростай формуле Н2О  разбіралася Юлія Токар

Віктар Яцко, начальнік Мінскай ачышчальнай станцыі: "Зараз мы знаходзімся ў дыспетчарскай Мінскай ачышчальнай станцыі. Адкуль ідзе  кіраванне ўсім тэхналагічным працэсам. Мы бачым колькасць  сцёкавых вод, ступень ачысткі, тэхналагічныя параметры".

Ад паказчыкаў на экранах - да практыкі. Першы этап ачысткі сцёкавых вод - гэта рашоткі, адтуліны якіх не прапускаюць бытавыя адыходы. І далей яшчэ пакуль каламутныя струмені трапляюць у адкрытыя басейны, дзе ўсплываюць тлушчавыя злучэнні.

Віктар Яцко, начальнік Мінскай ачышчальнай станцыі: "Біялагічны этап - самы асноўны, бо тут адбываецца ачыстка сцёкавых вод ад біягенаў і арганічных рэчываў  за кошт  біялагічных рэчываў, якія паядаюць іх".

Як мы бачылі,  пасля механічных і біялагічных этапаў ачысткі ўжо празрыстая вада трапляе ў Свіслач. І,  трэба сказаць, што па сваіх гідрахімічных  паказчыках яна не саступае рачной.

Але большасць гэтых будаўнічых канструкцый - Мінскай ачышчальнай  больш за  паўстагоддзя - папросту састарэлі. Рэканструкцыя дазволіць не толькі палепшыць якасць ачысткі.

Кірыл Антонаў, намкіраўніка групы рэалізацыі праекта па тэхнічных пытаннях УП "Мінскводаканал": "Мы плануем значна палепшыць біялагічную сістэму ачысткі. Гэта дазволіць палепшыць паказчыкі па азоце і фосфары - менавіта тыя паказчыкі, з-за якіх адбываецца так званае цвіценне  вадаёмаў - бурнае развіццё сіне-зялёных водарасцяў".

Закрыць  пытанне ўтылізацыі ападкаў - за суткі вывозяць да 700 тон сухога мулу. У спякоту гэтыя кар'еры на паўднёвым усходзе  сталіцы псуюць паветра жыхарам найбліжэйшых вёсак. У перспектыве - вырашылі спальваць. Але з адыходаў выносіць карысць - ёсць энергетычны патэнцыял. Вяртаць мінімум палову электраэнергіі, выдаткаванай на ўвесь працэс ачысткі. 

Алег Аўруцін, дырэктар УП "Мінскводаканал": "Гэта эксперыментальная ўстаноўка. Наперадзе рэканструкцыя маштабная. На гэтым абсталяванні наш асадак, які ўтворыцца, падвяргаецца зброджванню,  каб вызначыць,  які будзе выхад біягазу. Каб падлічыць магчымы энергетычны эфект".

Што датычыцца  ачысткі пітной вады, то па ўсёй краіне яна павінна быць самая высокая. Менавіта такую задачу паставіў Прэзідэнт на рэспубліканскім семінары, дзе гаварылі пра ўдасканаленне і развіццё сістэмы ЖКГ. На 100-працэнтную якасць вады здольныя выйсці да 2025 года пры пісьменнай замене сетак і ачыстцы. Тады прагучала выразна - трэба сканцэнтравацца над вырашэннем  "болевых кропак" - ад забяспечанасці станцыямі абезжалезвання  да пытанняў ачысткі. 

На характэрны прысмак часцей  скардзяцца жыхары Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў - вада ў дамы  паступае з павярхоўных крыніц. Шматдзетная мама  Наталля Герман вось ужо пяць гадоў жыве ў Каменнай Горцы. Па статусе ёй прыходзіцца шмат гатаваць  і прыбіраць - ад такой   вады ўвесь час  сохне скура рук, не кажучы  ўжо пра асадак  на чайніку.

Спецыялісты абяцаюць, у сталіцы пітная вада зусім хутка пазбавіцца ад паху хлоркі. Для яе апрацоўкі вадкі хлор заменяць на гіпахларыт натрыю. На ачышчальнай водаправоднай станцыі ўжо ідзе рэканструкцыя - завяршаюцца будаўніча-мантажныя працы. 

Дзмітрый Давыдоўскі,  інжынер-тэхнолаг ачышчальнай водаправоднай станцыі вытворчасці "Мінскводаправод" УП "Мінскводаканал": "Ужо закуплена ўсё абсталяванне. На першасную, на другасную ачыстку.  Гіпахларыт натрыю будзе наш беларускі. Плануюцца пастаўкі з хімічнага завода "Беларуськалія". Гіпахларыт натрыю знізіць небяспеку з нашага аб'екта. І чакаецца ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах - у зоне нашага ўплыву паляпшэння органалептычных уласцівасцяў вады".

Алег Аўруцін, дырэктар УП "Мінскводаканал": "Спачатку трэба правесці мадэрнізацыю некаторых тэхналагічных працэсаў ачысткі, менавіта павярхоўнай вады. І паступова перайсці гораду Мінску на падземныя крыніцы. Але трэба сказаць, што якасць вады, якую ў горад падае гэтая станцыя, адпавядае ўсім нормам".

Каб у кожны дом паступала якасная вада, за шэсць гадоў плануюць пабудаваць амаль паўтары тысячы станцый абезжалезвання, прасвідраваць артэзіянскія свідравіны. Праект, вядома, выдатковы, але праблема досыць празрыстая для аператыўнага рашэння.