Да рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" далучыліся СМІ

2 июля 2019

Па ўсёй краіне працягваецца святочны марафон  "Беларусь памятае. Памятаем кожнага". Напярэдадні Дня Незалежнасці  беларусы ва ўсіх кутках рэспублікі нясуць кветкі тым, хто вызваляў нашу краіну 75 гадоў таму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ініцыятыву падтрымалі і кіраўнікі вядучых тэлеканалаў краіны, медыяперсоны і журналісты. Сёння аддаць даніну павагі  нашы калегі  прыехалі ў мемарыяльны комплекс "Хатынь". У гады Вялікай Айчыннай вайны гэтая вёска  стала адной з некалькіх соцень, якія нацысты спалілі разам з мірнымі жыхарамі. Гэтае месца  як памяць аб тым, наколькі нетрывалы мір.