Да адпраўкі ў Турцыю рыхтуецца чарговы борт Мінабароны Беларусі

15 февраля 2023

Беларускае аддзяленне Чырвонага Крыжа рыхтуе да адпраўкі гуманітарную дапамогу ў Турцыю. Сёння з аэрадрома Мачулішчы зноў ляціць борт Мінабароны Беларусі. Іл-76 даставіць гуманітарную дапамогу, а зваротным рэйсам вывезе першую групу ратавальнікаў, якія гэтымі днямі ўдзельнічаюць у пошукава-выратавальнай аперацыі ў Турцыі.

Сёння на рахунку Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа больш як 70 тысяч рублёў. Там працягваюць збіраць дапамогу для пацярпелых ад землетрасення ў Турцыі і Сірыі. Рэквізіты для аказання дапамогі - на сайце і ў сацсетках арганізацыі.