Да абнаўлення манумента Дружбы ў прымежжы Беларусі, Расіі і Украіны далучыліся грамадскія арганізацыі

29 апреля 2019
Беларусь рыхтуецца да маштабнага святкавання 9 Мая. Так, да абнаўлення манумента Дружбы ў прымежжы Беларусі, Расіі і Украіны далучыліся грамадскія арганізацыі. Сёння атрад валанцёраў пачаў добраўпарадкоўваць тэрыторыю і рыхтаваць газоны. Нагадаем, манумент быў пабудаваны амаль 45 гадоў таму ў гонар агульнай перамогі братэрскіх народаў у Вялікай Айчыннай. Ён стаў пляцоўкай штогадовага міжнароднага фестывалю. Але некалькі гадоў таму месца прыцягнення сотняў беларусаў, расіян і ўкраінцаў апусцела і стала руйнавацца. Задачу па яго аднаўленні паставіў Прэзідэнт. На 80 % праектныя работы ўжо выкананыя: падыходы да манумента выклалі трохкаляровай пліткай у выглядзе арнаментаў славянскіх народаў. Прыступкі і верхняя пляцоўка будуць з граніту. Кальцо з барэльефам апрацавана спецыяльным складам, які на доўгі час захавае абноўлены выгляд. 

На абнаўленне манумента накіравана два мільёны рублёў. Кладку пліткі завершаць у найбліжэйшыя суткі. Канчатковы выгляд манумент атрымае ў пачатку мая.