Сёння да маштабнай акцыі напярэдадні 75-годдзя Дня Вялікай Перамогі далучыліся прадстаўнікі творчых навучальных устаноў і артысты

6 мая 2020
Супрацоўнікі ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а таксама акадэміі музыкі, прадстаўнікі заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі" ўсклалі кветкі да манумента на плошчы Перамогі. Менавіта тут штогод ля Вечнага агню ўспамінаюць кожнага трэцяга беларуса, які загінуў, змагаючыся за свабоду. Помнік літаральна нядаўна адкрыўся пасля аднаўленчых прац. 
Кожная з дэлегацый праекта ўнясе ўклад у рэстаўрацыю і аднаўленне месцаў воінскай славы. Усяго ў агульным маршруце акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага!" каля 9 тысяч такіх пахаванняў.