Да канца года ахоп насельніцтва Беларусі лічбавым вяшчаннем перавысіць 98%

16 июля 2014

Да канца года ахоп насельніцтва Беларусі лічбавым вяшчаннем перавысіць 98%. Такімі планамі падзяліліся прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі на прэс-канферэнцыі па развіцці лічбавага тэлевізійнага вяшчання. Сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 10 лічбавых станцый, якія перадаюць тэлесігнал. Яны будуць спажываць нашмат менш электраэнергіі. 15 мая наступнага года адключаць 10 апошніх аб'ектаў, уключаючы станцыю ў Калодзішчах.


Перавесці на прыём лічбавага ТБ можна любы, нават самы стары тэлевізар, калі падлучыць лічбавую прыстаўку. Яе кошт каля 300 000 беларускіх рублёў. А ўсе сучасныя тэлевізары ўжо гатовыя да прыёму лічбавага сігналу.