Да II Еўрапейскіх гульняў службы хуткай меддапамогі сталіцы даабсталююць сучаснай медтэхнікай

28 февраля 2018

Да II Еўрапейскіх гульняў службы хуткай меддапамогі сталіцы даабсталююць сучаснай медтэхнікай і сродкамі сувязі. Будуць закупленыя апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, для рэанімацыі і электракардыяграфіі. Для эфектыўнасці і аператыўнасці аказання неадкладнай дапамогі таксама мадэрнізуюць сістэму кіравання службай 103.

Сёлета ў мікрараёне Лошыца -2 плануюць пачаць будаўніцтва верталётнай пляцоўкі, а ў наступным годзе новай падстанцыі службы 103.