На кантролі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі і тыя, хто размаўляе за рулём па тэлефоне

20 июля 2021

Інспектары праводзяць пільны нагляд за падобнымі парушэннямі. Адна з прычын аварый на дарогах  -  менавіта размова вадзіцеля па мабільным тэлефоне. Час рэакцыі таго, хто за рулём, у такім выпадку падаўжаецца на паўтары секунды. Такое спазненне нярэдка прыводзіць да сумных наступстваў.


Нагадаем, за гутарку па тэлефоне падчас кіравання  аўто прадугледжана адказнасць - штраф да 60 беларускіх рублёў.