Да дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" далучылася Міністэрства абароны

23 декабря 2017

Вайскоўцы наведалі падшэфны дзіцячы дом у Оршы. Святочны настрой задавалі артысты Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл і дзіцячай студыі "Зорачка". У сваю чаргу выхаванцы інтэрната падрыхтаваллі дабрачынцам святочны канцэрт, а таксама падзяліліся сваімі поспехамі.

Сёлета праведзена мадэрнізацыя фасада аднаго з карпусоў на суму каля 180 тысяч рублёў, а таксама закуплена мэбля для спальняў.