Да бежанцаў прыехалі прадстаўнікі Міжнароднай арганізацыі па міграцыі

22 декабря 2021

На беларуска-польскай мяжы каля 600 бежанцаў усё яшчэ чакаюць адкрыцця гуманітарнага калідора на тэрыторыю Еўрасаюза. 

12 бежанцаў на мяжы гатовыя вярнуцца дадому 

Транспартна-лагістычны цэнтр сёння наведалі прадстаўнікі Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. Вярнуцца дадому гатовыя 12 чалавек. Гэта  выхадцы з Ірака. Акрамя таго, дэлегацыя  прывезла ў крызісны цэнтр гуманітарны груз. Гэта неабходныя рэчы і ежа. 

Таксама валанцёры працуюць з міжнароднымі арганізацыямі па праграме ўз'яднання сем'яў. Вяртанне людзей на радзіму   - справа добраахвотная. Як не раз падкрэсліваў Прэзідэнт Беларусі, мы гатовыя дапамагаць абяздоленым людзям столькі, колькі спатрэбіцца.

З раніцы на мяжы працуюць прадстаўнікі ЮНІСЕФ. Яны праводзяць анкетаванне жанчын. У ТЛЦ ёсць і цяжарныя, ім асаблівая ўвага. Для дзяцей  гэтымі днямі пачалі ўзвядзенне мабільных навучальных пунктаў.




Тэгі:

#Мигранты