Да акцыі "Добрыя справы табе, мая малая радзіма!" далучыліся актывісты БРСМ

6 сентября 2018

"Добрыя справы - табе, мая малая радзіма!". Да маштабнай акцыі па добраўпарадкаванні паркаў, дзіцячых пляцовак і крыніц у Магілёўскай вобласці далучыліся актывісты БРСМ і валанцёры. Яны не толькі вывучаюць гісторыю мясцовасці, збіраюць усю інфармацыю пра крыніцы, карысныя ўласцівасці вады, але і ствараюць сваімі рукамі пры садзейнічанні лясніцтваў утульныя месцы адпачынку. Такім зараз стала і крыніца недалёка ад пасёлка Ямніца ў Магілёўскім раёне.

Анжаліка Яўных, галоўны спецыяліст Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ: "Прыемна рабіць добрыя справы. Сёння мы ўсталявалі тут лавачкі, столік, і любы турыст, які будзе тут адпачываць, можа прыехаць, набраць вадзіцы".

Павел Алекса, першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ: "Каля 20 крыніц у Магілёўскай вобласці ўжо добраўпарадкавана. Думаю, робім добрую справу, добраўпарадкоўваючы і аднаўляючы маленькія часцінкі малой радзімы, мы пакідаем нейкі след пасля сябе і дапамагаем людзям".

Уся інфармацыя аб акцыі ёсць ў сацсетках, у тым ліку пад хештэгам #добрые_дела_малой_Родине.