Да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" далучыліся супрацоўнікі КДК

7 мая 2020
Да рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" далучыліся супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю: яны ўсклалі кветкі да помніка маці-патрыётцы Анастасіі Купрыянавай у Жодзіне. Мемарыял увасабляе ўсіх маці, якія ў гады вайны страцілі сваіх сыноў. А Анастасія Фамінічна Купрыянава адправіла на фронт пяцярых сыноў, і ні адзін не вярнуўся жывым.