Да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" далучыліся нашы ўслаўленыя спартсмены

2 июля 2019

Да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" сёння далучыліся і нашы ўслаўленыя спартсмены: чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава, 10-разовы пераможца турніраў Вялікага шлема тэнісіст Максім Мірны і заслужаны трэнер краіны па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская з гімнасткамі - чэмпіёнкамі ІІ Еўрапейскіх гульняў. Усе яны ўсклалі кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой" і ўшанавалі памяць загінуўшых у гады вайны.