Ізраіль можа адмяніць візы для беларускіх турыстаў

19 июня 2014
Аб гэтым сёння падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі заявіў старшыня Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Валянцін Цэхмейстэр. Пакуль жа віза ў гэтую краіну для беларусаў абыходзіцца ў 24 долары. Нагадаем, ужо з 1 чэрвеня без візы нашы турысты лятаюць у Турцыю. Усяго без візы, толькі з пашпартам у кішэні, беларусы могуць адправіцца ў 23 краіны. Сярод іх нават такія экзатычныя, як Куба, Венесуэла, Гандурас, Эквадор, Малайзія і Македонія. Аднак, як паказвае афіцыйная статыстыка, больш за ўсё ўлетку беларусы любяць адпачываць у Турцыі, Балгарыі, Грэцыі, Чарнагорыі і Іспаніі - гэта топ самых запатрабаваных турыстычных кірункаў. Падчас анлайн-канферэнцыі сёння прагучала яшчэ адна важная навіна маючага адбыцца восеньскага сезона: у Беларусі ўступяць у сілу правілы аказання турыстычных паслуг.