З-за нядзельнага снегападу ў Беларусі ў асноўным пацярпеў сталічны рэгіён

11 декабря 2017

Як нам паведамілі ў Белэнэрга, за суткі ў вобласці энергазабеспячэнне было адноўлена ў 224 населеных пунктах. Перабоі з-за наліпання мокрага снегу назіраліся і ў двух раёнах Брэсцкай вобласці.

У сталіцы зафіксавана 8 выпадкаў падзенняў дрэў. У адным выпадку, насупраць жылога дома па вуліцы Люксембург, былі пашкоджаны два аўтамабілі.

Што ж датычыцца затрымак з авіярэйсамі, то яны звязаны са складанымі метэаўмовамі ў Еўропе. Сёння раніцай са спазненнямі ў Мінск прыляталі самалёты з Масквы і Кіева.