Неабходна ўзмоцнена працаваць над зняццем бар'ераў і абмежаванняў на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэтам заявіў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка на сустрэчы з міністрам па ўнутраных рынках і інфарматызацыі Еўразійскай эканамічнай камісіі Гегамам Варданянам. Беларусь паслядоўна праводзіць гэту лінію. Сярод актуальных пытанняў сёння прасоўванне кабельнай прадукцыі і шчэбеню. А таксама ўзгодненыя пазіцый па лічбавізацыі эканомікі. І гэта не толькі для спрашчэння перамяшчэння тавараў і стварэння спецыяльных калідораў, але і для пошуку працы на рынку "пяцёркі".
Дэлегацыя ЕЭК прыбыла ў Мінск для ўдзелу ў Міжнароднай спецыялізаванай выставе па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2021, дзе плануе абмеркаваць сумесныя праекты.













