Праз цёплае надвор'е пералётныя птушкі вяртаюцца раней

6 марта 2020
Па-сапраўднаму вясновае надвор'е ўплывае і на пералётных птушак. Яны раней за звычайнае вяртаюцца з выраю. Ужо можна заўважыць журавоў, палявых жаваранкаў, кнігавак і шэрых гусей. Гэтыя птушкі зімуюць у краінах Заходняй Еўропы. Цёплае надвор’е і адсутнасць снежнага покрыва дазваляюць добра перанесці адаптацыю пасля пералёту. Дарэчы, многія птушкі пачалі ўжо i гнездаванне.

За перамяшчэннем пералётных птушак зараз назіраюць людзі з розных краін свету. У рамках праекта "Жывая вясна" яны адзначаюць свае назіранні на спецыяльным сайце ў інтэрнэце. Беларусы таксама фiксуюць крылатых прадвеснікаў вясны.