З першых вуснаў - С. Сівец пагутарыў з педагогамі і навучэнцамі сталічнай гімназіі ў будынку Савета Рэспублікі

30 сентября 2021
З педагогамі і навучэнцамі сталічнай гімназіі № 11 у будынку Савета Рэспублікі  сустрэўся старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец. Дыялог прайшоў у фармаце нязмушанай гутаркі: сенатар распавёў аб рабоце верхняй палаты беларускага парламента, заканадаўчай дзейнасці і адказаў на асабістыя пытанні, а яшчэ падзяліўся са школьнікамі жыццёвым вопытам.  

Некалькі разоў на месяц у Савеце Рэспублікі ў рамках "Школы актыўнага грамадзяніна"  грамадскія дзеячы і сенатары арганізоўваюць пазнавальныя гутаркі з навучэнцамі школ і гімназій.