З Пекіна ў Мінск сёння раніцай вылецеў самалёт з гуманітарнай дапамогай

13 мая 2020
На борце 10 тон грузу. Гэта медыцынскія сродкі ад гарадоў Пекін і Чанчунь, а таксама ад Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна. Больш  за палову аб'ёму - сродкі медпрызначэння, якія закупілі беларускія кампаніі па запыце Міністэрства аховы здароўя: апараты ШВЛ, тэст-сістэмы і сродкі засцярогі.