З Мінска ў Санкт-Пецярбург за тры з паловай гадзіны

4 ноября 2019
Праз Мінск пройдзе высокахуткасная чыгуначная траса. Яна звяжа Санкт-Пецярбург і Гамбург. Да другога па велічыні нямецкага горада праз Варшаву і Берлін можна будзе даехаць за сем гадзін, а пераезд у Піцер зойме каля трох з паловай гадзін. Пуці, якія існуюць, не прыстасаваныя для такіх вялікіх хуткасцяў, таму трэба будаваць выдзеленую паласу. Для гэтага запатрабуецца, паводле папярэдніх ацэнак, 30-40 мільярдаў долараў. Плануецца прыцягнуць, у асноўным, пазабюджэтныя сродкі. Разлічваюць на фонды і ўкладанні бізнесу, у тым ліку польскага і нямецкага. Новая траса будзе разлічана і на перавозку грузаў.