З Кітая з радаснымі ўспамінамі

29 августа 2014
Каля 200 беларускіх хлопчыкаў и дзяўчынак, пацярпелых ад аварыі на Чарнобылі, вярнуліся з Паднябеснай. Амаль дзесяць дзён яны папраўлялі здароўе ў Кітаі і ўражаннямі ад падарожжа і фотасправаздачай падзяліліся з паслом КНР у Беларусі і міністрам адукацыі.

Дзеці наведалі Забаронены горад, убачылі Вялікую Кітайскую сцяну і алімпійскія аб'екты. Адзначым: такая паездка стала магчымай пасля візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай у ліпені мінулага года.

Цуй Цымін, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі: Моладзь - гэта аснова, гэта будучыня развіцця нашых адносін, гарантыя. Каб наша сяброўства і супрацоўніцтва працягвалася з пакалення ў пакаленне, трэба добра даведацца адно пра аднаго нашай моладзі.

Сяргей Маскевіч, Міністр адукацыі Беларусі: Такі фармат супрацоўніцтва вельмі важны. Зразумела, што гэты фармат супрацоўніцтва на ўзроўні дзяцей спрацуе на будучыню. У нас сёння каля 2 тысяч кітайскіх студэнтаў, але мы гатовыя да пашырэння кантынгенту кітайскіх студэнтаў ва ўстановах нашай адукацыі.

Паслу Кітая ў Беларусі Цуй Цыміну ўручылі падзяку за развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі паміж краінамі. У наступным годзе ўжо з візітам у адказ у Беларусь прыедуць кітайскія дзеці.