З гісторыі беларускага біятлона - 11 лютага спаўняецца 10 гадоў з дня заваявання першага залатога медаля сочынскай Алімпіяды

11 февраля 2024

11 лютага спаўняецца роўна 10 гадоў з моманту заваявання беларускай спартсменкай першага залатога медаля на XXII зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы. Яго ў скарбонку нашай каманды прывезла Дар'я Домрачава, абагнаўшы ў гонцы праследавання нарвежку Туру Бергер і славенку Тэю Грэгарын. Менавіта 11 лютага ў Сочы Дар'я пачала сваю залатую алімпійскую гісторыю. Успомнім, як гэта было (гл. відэа).