Са 126 стрэлаў 125 у цэль

16 апреля 2015

Менавіта так уславіўся на ленінградскім фронце падчас Вялікай Айчыннай 18-гадовы беларус - снайпер Смалячкоў. Пра гэты раней не вядомы факт заявілі сёння ў Акадэміі навук на форуме спецыялістаў Інстытута гісторыі, прысвечаным юбілею Перамогі.      

Сёння гісторыкі прэзентавалі архіўны дакумент - дзённікі партызанскага аб'яднання Беластоцкай вобласці, якія баец Чырвонай Арміі вёў у 1943 і 1944 гадах. Баявыя дзеянні, прозвішчы  - усё гэта пасля дакладнай праверкі апынецца ў новай кнізе гісторыкаў. Выданне, як абяцаюць, з'явіцца сёлета.