Іудзейскі свет святкуе Новы год

30 сентября 2019

Іудзейскі свет сустрэў Новы год - 5780 гадоў ад стварэння свету. У сінагогах розных краін, у тым ліку і Беларусі, праходзяць набажэнствы. Свята пачалі адзначаць напярэдадні, падоўжацца ўрачыстасці яшчэ два дні. У кульмінацыі традыцыйна трубяць у шофар - рог барана як сімвал духоўнага абуджэння. Дарэчы, ва іудзейскі Новы год ядуць салодкае. Часцей за ўсё гэта яблыкі, якія мачаюць у мёд, каб жыццё ў новым годзе было салодкае.