Вынікі патрыятычнага праекта "Сімвал адзінства" падвялі сёння ў Мінску

20 декабря 2022

Шасцярэнькі з розных куткоў краіны сабраныя ў зладжаны механізм на карце. Такі "Сімвал адзінства" прадэманстравалі сёння ў сталіцы арганізатары рэспубліканскай акцыі - "Патрыёты Беларусі" сумесна з Федэрацыяй прафсаюзаў.

Аўтапрабегі, якія стартавалі яшчэ ў верасні, у Дзень народнага адзінства, пераадолелі маршрут працягласцю 9 тысяч кіламетраў. Удзельнікі наведалі больш за сотню мемарыялаў у раённых цэнтрах. А каб падкрэсліць, як захаванне памяці і развіццё краіны залежыць ад кожнага "вінціка", перадавалі сімвалічныя дэталі. Фінальным пунктам патрыятычнага марафону стаў Курган Славы.