Вынікі летняга аздараўлення ў 2018 годзе падвялі ў Мінску

10 октября 2018

Сёлета аздаравіліся ў лагерах больш за 68 тысяч дзяцей. Сёння яны прэзентавалі свае летнія вынікі, а пасля быў абраны лепшы аздараўленчы лагер. Узнагародзілі і тых, хто працаваў з дзецьмі падчас летніх канікул.

Увага надаецца бяспечным умовам пражывання дзяцей, харчаванню і выхаваўчым праграмам.

Шмат лагераў маюць пэўны профіль: экалагічны, ваенна-патрыятычны, краязнаўчы.

Сёлета над аздараўленнем дзяцей працавала больш за 700 лагераў.