Вынікі дабрачыннай акцыі "З добрым сэрцам у кожны дом" падвялі ў Мінску

17 февраля 2024

"З добрым сэрцам у кожны дом". Вынікі дабрачыннага марафона падвялі ў Мінску.

У падтрымку сем'яў, што выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, сабралі 180 тыс. беларускіх рублёў. Ініцыятыву падтрымалі парадку 30 буйных прадпрыемстваў сталіцы. Для дзяцей закупілі спецабсталяванне. А тым, каму патрэбна рэабілітацыя, перадалі грашовыя сертыфікаты.

Эмацыянальная сустрэча адбылася ў культурным духоўна-асветніцкім цэнтры "Каўчэг" Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра. З гэтай нагоды туды даставілі часціцу Пояса Прасвятой Багародзіцы.

Арганізатар дабрачыннага марафона - Мінгарвыканкам. У акцыі таксама прынялі ўдзел ГА "Беларускі саюз жанчын" і ГА "Беларусь Русь", актыўная моладзь. У якасці інфармацыйнага партнёра да добрых спраў далучылася і Белтэлерадыёкампанія.