Гістарычныя кадры першага сезона шоу X-Factor Belarus

26 декабря 2021

Марафон на доўгую дыстанцыю пераадолелі і ўдзельнікі шоу X-Factor Belarus. Амаль за тры месяцы ў эфіры "Беларусь 1" гэты праект падарыў увесь спектр эмоцый тэлегледачам. Рыдалі, радаваліся, вынік быў варты таго - атрымалі новых зорак на айчынным музычным небасхіле. 

Амаль два гады мы чакалі гэтае шоу на авансцэне айчыннай тэлевытворчасці. Адгледзелі больш як 3000 прэтэндэнтаў з усёй краіны і не толькі. Бо пакаралі беларускі музычны алімп прадстаўнікі Расіі і Таджыкістана. Хтосьці, не разважаючы, кідаў справу ўсяго жыцця дзеля мары, а хтосьці сыходзіў з дыстанцыі, не вытрымліваючы выпрабаванняў і напружання.

Да прамых эфіраў скрозь этапы тэлекастынгу і трэніровачнага лагера дайшлі 14 чалавек. А вось у суперфінал па рашэнні тэлегледачоў трапілі ўсяго 3 артысты. Іх зорная гадзіна надышла ў самы чароўны час года. І што яшчэ будзе! Большасць фіналістаў прадоўжаць супрацоўніцтва з Белтэлерадыёкампаніяй і прадзюсарамі. Наперадзе вялікі гастрольны тур па краіне. 

І хай гэты шлях быў, мякка гаворачы, няпростым, але затое вельмі прыгожым. Гістарычныя кадры, якія мы яшчэ доўга будзем успамінаць у надыходзячым годзе, і інтэрв'ю з пераможцам першага шоу X-Factor Belarus проста зараз у рэпартажы Ніны Мажэйкі (відэа).