Крыніцу Іаана Хрысціцеля на абалоне Віцьбы акультурылі

8 июня 2020
Крыніцу Іаана Хрысціцеля, якая знаходзіцца на абалоне Віцьбы, прывялі ў парадак мясцовыя жыхары і работнікі водаканала. Зараз падысці да крыніцы можна па спецыяльна абсталяванай лесвіцы. Таксама вычышчаная тэрыторыя вакол крыніцы. З пачатку года ў Віцебскай вобласці ў парадак прывялі ўжо амаль 30 крыніц.

Мікалай Лунёў, работнік УП "Віцебскаблводаканал": "Прывезлі студню, усталявалі яе. Для выгоды, каб вада там прысутнічала ўвесь час. Каб у любы час і ў засуху чалавек мог спусціцца і набраць добрай чыстай пітнай вады".

Віктар Галанаў, старшыня Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: "Віцебская епархія бярэ на сябе абавязацельствы па аднаўленні кіёта з выявамі святых на гэтым месцы. У наступным будуць праводзіць тут свае царкоўныя абрады".

Усяго на тэрыторыі паўночнага рэгіёна больш за 200 крыніц. З іх 10 гідралагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага і два дзясяткі - мясцовага значэння.