У Мінску ўпершыню сустрэліся прадстаўнікі ўсіх цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Беларусі

19 сентября 2018

Дапамагчы тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Сёння ў Мінску ўпершыню сустрэліся прадстаўнікі ўсіх тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання. Іх у Беларусі 146. На пастаяннай аснове супрацоўнікі наведваюць больш чым 5 тысяч інвалідаў. Ужо распрацаваны стандарт якасці сацыяльных паслуг. Галоўная задача - палепшыць іх узровень у рэгіёнах.

Ірына Касцевіч, Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі: "Сёння ва ўсім свеце і ў Рэспубліцы Беларусь сур'ёзны выклік - старэнне насельніцтва. У Беларусі больш чым 14 % насельніцтва старэйшага за 65 гадоў. Гэта выклік. Пры гэтым прагназуецца, што да 2030 года гэтая лічба дасягне звыш 20 %. Наша з вамі задача - актыўнае даўгалецце, папулярызацыя стратэгіі актыўнага даўгалецця".

На сустрэчы разгарнулася вялікая hand-made выстава. Многія работы тут выканалі інваліды, якія займаюцца ў рэабілітацыйных майстэрнях. Такіх па краіне больш чым 200.