Іосіф Прыгожын стаў госцем праграмы "Скажынемаўчы"

3 октября 2023

Якіх артыстаў у сваёй камандзе марыць убачыць Іосіф Прыгожын, чаму не змог адмовіцца ад прапановы стаць настаўнікам "Фактар.by", а таксама якая яго судзейская стратэгія? У трэцім сезоне папулярнага музычнага тэлепраекта вядомы прадзюсар будзе набіраць патэнцыйных зорак беларускай і нават расійскай сцэны.

Пра свае магчымасці і перспектывы маладых выканаўцаў ён адкрыта расказаў у праграме "Скажынемаўчы". А яшчэ падзяліўся поглядамі на музычныя трэнды і даў слушныя парады тым, хто толькі пачынае кар'еру.

Поўную версію інтэрв'ю глядзіце на YouTube-канале "Беларусь 1" і ў сацыяльных сетках праекта.