Інтэрв'ю губернатара Гомельскай вобласці пра рэабілітацыю "постчарнобыльскіх земляў"

26 июля 2020
Аграрную тэму закране і яшчэ адзін праект АТН. "Лёс гігантаў. Адкрыты паказ". Прэм'ера - ужо заўтра ў 19:20 на "Беларусь 1". Распавядзем, як зараджалася вытворчасць цукру ў Латвіі і Беларусі, а таксама няпростую гісторыю культавай грузінскай гарбаты. Пакажам, якім бязлітасным для шматлікіх апынуўся час, што стала з салодкай прадукцыяй у нашых суседзяў і супрацоўнікамі заводаў. Разам з экспертамі адкрыта гаворым аб харчовай бяспецы і прадуктовым кошыку. Не прапусціце. 

Вернемся ў Гомельскую вобласць. Поўдзень Беларусі заўсёды вызначаўся сваёй спецыфікай у сельскай гаспадарцы, падыходамі ў развіцці райцэнтраў і больш высокімі патрабаваннямі да ўзроўню медыцыны. Галоўным аргументам доўгія гады быў і застаецца статус "постчарнобыльскіх земляў". 

Менавіта таму тры дзесяцігоддзі асобная дзяржпраграма прадугледжвала фінансавую падтрымку і дакладны план па рэабілітацыі Палесся. Вядома, у нашы дні гаворка ідзе ўжо не аб адраджэнні гэтых земляў, а, хутчэй, аб іх развіцці і павышэнні ўзроўню жыцця тых, хто вярнуўся на сваю адроджаную малую радзіму. 

Асаблівая ўвага да гэтага рэгіёна заўсёды была ў Прэзідэнта. Магчыма, таму такі доўгі шлях да выключна лепшага выніку і імкненне да больш высокай планкі сёння прыносіць нядрэнны плён. Так, сёлета сельская гаспадарка Гомельшчыны змагла выйсці на сапраўды добры ўраджай. А патрабавальны падыход да медыцыны і стварэння храмаў здароўя дазволіў гомельскім медыкам, нарэшце, пераадолець вірусную хвалю. Аб гэтым і многім іншым - у інтэрв'ю з губернатарам вобласці Генадзем Салаўём.