Інспектары ДАІ сёння ўручалі своеасаблівыя валянцінкі

14 февраля 2017

Замест вадзіцельскага – пасведчанне ганаровых закаханых удзельнікаў дарожнага руху. Такія дакументы ад інспектараў ДАІ сёння атрымалі закаханыя пары. Падчас стандартнай праверкі дакументаў дарожныя міліцыянеры ўручалі своеасаблівыя валянцінкі - сертыфікаты вадзіцелям і іх паловам. Акрамя таго, пераапранутыя цыганка і мядзведзь на картах, якія ўяўляюць сабой дарожныя знакі, прадказвалі лёс удзельнікам дарожнага руху.

Таксама ўсе ўдзельнікі акцыі атрымалі флікеры-валянцінкі. І паабяцалі выконваць правілы дарожнага руху незалежна ад свята.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя