Замежныя госці выбіраюць шопінг у беларускай сталіцы

28 мая 2014

Так, толькі за час правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску аформілі 140 чэкаў TAX FREE амаль на паўмільярда рублёў. Як падлічылі спецыялісты, падатак на дабаўленую вартасць вярнулі турысты з Латвіі, Эстоніі, Украіны, Германіі, Швецыі і іншых краін. Усяго ж магчымасць гандлю па сістэме TAX FREE ў сталіцы прапануюць звыш 70-ці магазінаў.


Наталля Хрыпач, спецыяліст аддзела арганізацыі гандлю ўнівермага: За час чэмпіянату свету у нашым магазине было аформлена 33 чэкі TAX FREE. Гэта складае 25 працэнтаў ад усіх аформленых з кастрычніка па май чэкаў. Найбольшыя пакупкі - гэта адзенне, абутак і ювелірныя вырабы. Яны дорага каштуюць, і можна аформіць чэк.


Адзначым, усяго за час працы сістэмы TAX FREE ў Мінску замежныя госці, акрамя турыстаў з Расіі і Казахстана, ужо аформілі больш за паўтысячы чэкаў.